Блок “Альфа і амега беларускай мовы”





Блок “Альфа і амега беларускай мовы” змяшчае ў сабе наступныя раздзелы:
Зарубіць на носе: прапануецца матэрыял па беларускай мове ў выглядзе схем і табліц.
➯Адным махам: увазе вучняў прадстаўлены трэніровачныя практыкаванні.
➯Браць верх: дае магчымасць праверыць веды, уменні і навыкі пры выкананні тэставых заданняў па вывучаных раздзелах беларускай мовы.
➯І карты ў рукі: змяшчае багаты займальны матэрыял па мове: рэбусы, крыжаванкі, галаваломкі, лінгвістычныя задачы.
➯Слоўца з душою: прапаноўваюцца ўвазе навучэнцаў ілюстраваны этнаграфічны матэрыял.

Блок “Альфа і амега беларускай літаратуры”

Блок “Альфа і амега беларускай літаратуры” прадстаўлены наступнымі раздзеламі:
Матаць на вус: схематычна пададзены матэрыял  па тэорыі літаратуры.
Варушыць галавою:  `ёсць магчымасць праверыць сябе пры выкананні трэніровачных заданняў.
Паказаць сябе: навучэнец зможа ацаніць свае веды, уменні і навыкі пры выкананні тэставых заданняў.
У смак увайсці: дадзеная закладка прапануе займальныя практыкаванні, віктарыны, крыжаванкі, задачы-галаваломкі, рэбусы па розных раздзелах беларускай літаратуры.
Мець на ўвазе: змяшчаецца матэрыял пра беларускіх мастакоў слова; ёсць спасылкі на аўдыя- і відэа- запісы да некаторых твораў беларускай літаратуры. 

Блок “У добры час”

На старонках блока “У добры час” змешчаны алімпіядныя заданні па беларускай мове, прадстаўленыя ў раздзеле “Ламаць галаву”, і алімпіядныя заданні па беларускай літаратуры, змешчаныя ў раздзеле “Выходзіць на арбіту”Можна паспрабаваць свае сілы пры састаўленні вуснага выказвання, напісанні водгука ці іншых творчых прац, звярнуўшыся да адпаведных закладак  Выкажыся, каб я цябе ўбачыў!”,  “Узяцца за пяро” і “Першыя крокі”.